Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе расейскі актор Панін выбачаўся за антыўкраінскія заявы


Адэскія сябры арганізацыі «Рада Грамадзкай бясьпекі» сустрэлі Паніна ў рэстаране «Рыба». Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook лідэр арганізацыі Марк Гардзіенка.

Актывісты прымусілі Паніна папрасіць прабачэньня за яго антыўкраінскія заявы і перадалі яго праваахоўнікам, паведамляе ТСН.

Пасьля выбачэньняў актывісты сфатаграфаваліся з акторам «для трафэю» і паабяцалі разьмясьціць у сетках відэа з выбачэньнямі расейскага «дзеяча мастацтваў».

Паводле Марка Гардзіенкі, расейская зорка зрабіла на адэсітаў вартае жалю ўражаньне. «Мне асабіста абыякавае сэксуальнае або прафэсійнае жыцьцё Паніна. Мне неабыякавыя яго публічныя словы супраць маёй Краіны і Адэсы, і Прэзыдэнта. За гэта прыйдзецца адказваць. Паніна аддалі міліцыі і СБУ, і ён быў бязьмерна ад гэтага шчасьлівы, а наогул ён глыбока няшчасны чалавек. Шчыры дэгенэрат», — напісаў Гардзіенка ў сваім Facebook. Аляксей Панін актыўна падтрымліваў анэксію Крыма і пагражаў анэксаваць Адэсу. У жніўні ён запісаў відэа з пагрозамі ў адрас прэзыдэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG