Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У раёне крушэньня малайзійскага Аэробуса знойдзеныя два буйныя аб'екты


У раёне авіякатастрофы ў Яванскім моры інданэзійскія ратавальнікі выявілі два буйныя аб’екты, якія, як мяркуецца, зьяўляюцца часткамі аэробуса А320-200, які ўпаў каля выспы Барнэа. Пра гэта сёньня заявіў кіраўнік інданэзійскага пошукава-выратавальнага агенцтва Бамбанг Соэлісьці, адзначыўшы, што прадметы знаходзяцца на глыбіні 30 мэтраў.

Паводле яго слоў, да гэтага часу знойдзеныя целы ня менш за 30 загінулых. У раён крушэньня аэробуса для ўдзелу ў пошуках прыбылі два самалёты з Расеі, а таксама каля 50 расейскіх вадалазаў.

У апэрацыі, якой кіруе Інданэзія, таксама ўдзельнічаюць амэрыканскія і сынгапурскія караблі са спэцыяльным абсталяваньнем для падводнага пошуку.

Самалёт, які ляцеў з Інданэзіі ў Сынгапур, зьнік з радараў 28 сьнежня, праз 40 хвілін пасьля ўзьлёту. Вядома, што пілёты спынілі выходзіць на сувязь пасьля таго, як атрымалі ад дыспэтчараў дазвол павялічыць вышыню палёту з-за дрэнных умоваў надвор’я.

На борце знаходзіліся 162 чалавекі.

XS
SM
MD
LG