Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 студзеня: Суд над кнігарняй «логвінаЎ»


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ФОТА ДНЯ

Раман Моська, Зэльвенскае вадасховішча, лета 2014.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

АФІША

У Эканамічным судзе гораду Менску (вул. Акадэмічная 15, корпус 1) адбудзецца пасяджэньне ў справе кнігарні «логвінаЎ» за працу безь ліцэнзіі Мінінфарму. Пачатак а 15.00. Уваход вольны.

У менскім бары «ДК» у межах сэрыі дабрачынных канцэртаў «каляДК. i» выступяць Яўген Змушка (гурт «Мутнаевока») і гурт ili-ili. Мэта канцэртаў «каляДК. i» — збор падарункаў дзецям з дзіцячых дамоў.

У кавярні-бары «Лёндан» (пр-т Незалежнасьці, 18) праходзіць выстава маладога мастака-ілюстратара Аляксандра Чугуева «Фантазіі».

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1919 — Менск абвешчаны сталіцай БССР.

1938 — Максім Гарэцкі прысуджаны да расстрэлу.

У гэты дзень нарадзіліся:

1104 — Эўфрасіньня Полацкая, княжна полацкая, асьветніца, прылічаная да сьвятых (памерла ў 1173).

1932 — Умбэрта Эка, італьянскі пісьменьнік, аўтар раманаў «Імя ружы», «Ківач Фуко», «Востраў напярэдадні», «Баўдаліна».

У гэты дзень памерлі:

1996 — Іван Чыгрынаў, народны пісьменьнік Беларусі. Аўтар раманаў «Плач перапёлкі» і «Апраўданьне крыві», якія апавядаюць пра трагічныя падзеі пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі.

ЦЫТАТА

«Судзі мяне, судзі мяне кожны і ўсякі!
Судзі мяне судом сваім, і кожным і ўсякім...
Карай мяне карамі сваімі, карай...
Толькі прашу цябе, не выбівай з маіх худых і кволых рук гэтага маленькага пучочка васількоў...
А выб’еш — буду азірацца на іх, пакінутых там, адзаду, на дарозе, у пыле і брудзе, на цярнёвай дарозе, якой народ мой ішоў...»

Максім Гарэцкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG