Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2014: Белы дом у аблозе міжнародных крызысаў


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама

У 2014 годзе Злучаным Штатам быў кінуты шэраг міжнародных выклікаў, зь якімі адміністрацыя прэзыдэнта Барака Абамы спраўлялася з пераменным посьпехам.

Аналітыкі гавораць, што 2014 год апынуўся часам, у які розныя міжнародныя крызісы адцягвалі сілы прэзыдэнцкай адміністрацыі ад унутранага фронту і прымушалі яе ужываць амэрыканскую ваенную і эканамічную моц, каб паспрабаваць патушыць пажары ў розных кутках Зямлі.

«Ісламская дзяржава» наступае

Калі ў студзені сёлета баевікі новага ісламісцкага руху «Ісламская дзяржава» захапілі ірацкі горад Фалуджа, Барак Абама назваў іх другой паводле небясьпекі арганізацыяй пасьля «Аль-Кайды». Праз паўгоду «Ісламская дзяржава» захапіла другі па велічыні горад Іраку Масул, які ўтрымлівае дагэтуль.

Абама паабяцаў перамагчы «гэтых тэрарыстаў, унікальных паводле сваёй жорсткасьці» і папярэдзіў, што яны могуць прадстаўляць пагрозу для Злучаных Штатаў, калі іх не спыніць.

Рост уплыву «Ісламская дзяржавы» быў асабліва небясьпечным на фоне крывавай грамадзянскай вайны, якая віруе ў Сірыі. Міністар абароны ЗША Чак Хэйгл заявіў у кастрычніку, што сірыйскі лідэр Асад атрымлівае пэўную карысьць ад ваенных дзеяньняў ЗША супраць баевікоў, якія змагаюцца таксама і з Асадам. Пасьля гэтага Абама заявіў, што Вашынгтон не разглядае магчымасьці каардынацыі сваіх дзеяньняў з афіцыйным Дамаскам.

Разам з тым амэрыканская адміністрацыя ўжо не настойвае на сыходзе Асада.

Амэрыканская адміністрацыя выпрацавала стратэгію зьнішчэньня «Ісламскай дзяржавы», якая прадугледжвае ня толькі паветраныя ўдары па пазыцыях экстрэмістаў у Іраку і Сірыі, але і ўвод у Ірак прыкладна 3000 амэрыканскіх вайскоўцаў.

Варта нагадаць, што Абама падчас выбарчай кампаніі ў 2008 годзе абяцаў скончыць вайну ў Іраку і ў 2011 годзе вывеў адтуль амэрыканскія войскі.

Ён неаднаразова запэўніў амэрыканцаў, што амэрыканскія вайскоўцы, якія застануцца ў Іраку, будуць адно кансультаваць мясцовыя войскі, а не ўдзельнічаць у баях.

Вайна гарачая і халодная

Палітыка «перазагрузкі» адносінаў з Расеяй, якую распачаў прэзыдэнт Абама падчас першага тэрміну свайго кіраваньня затармазілася пасьля вяртаньня ў Крэмль у 2012 годзе Ўладзімера Пуціна. Але зрынаньне ў лютым украінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча, саюзьніка Крамля, выклікала сэрыю падзеяў, якія абрынулі амэрыкана-расейскія адносіны на ўзровень, найніжэйшы з часоў «халоднай вайны».

У сакавіку Крэмль анэксаваў украінскі Крым, пачаліся баявыя дзеяньня паміж украінскімі войскамі і прарасейскімі сэпаратыстамі, якія мелі істотную падтрымку з боку Расеі.

Падчас канфлікту на ўсходзе Ўкраіны, які пачаўся ў красавіку, былі забітыя прынамсі 4600 чалавек, больш за паўмільёна чалавек аказаліся вымушанымі перасяленцамі, сотні тысячаў людзей пакінулі краіну.

Адміністрацыя Абамы і Эўразьвяз увялі некалькі хваляў санкцый супраць высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, а таксама супраць пэўных сэктараў расейскай эканамікі, каб пакараць Маскву за яе ролю ў канфлікце.

Гэтыя меры зрабілі пэўны ўплыў на расейскую эканоміку, якая перажывае значную дэвальвацыю з прычыны заходніх санкцый і падзеньня сусьветных цэнаў на нафту.

Амэрыканскія заканадаўцы крытыкавалі Белы дом за нежаданьне больш рашуча супрацьдзейнічаць расейскай агрэсіі, у прыватнасьці, за нежаданьне даць Украіне летальную зброю.

Між тым прарасейскія сэпаратысты працягваюць кантраляваць частку Данецкай і Луганскай вобласьцяў Украіны, пры гэтым ў лістападзе, паводле дадзеных сацыялягічнага апытаньня расейскага Лявада-цэнтра, 85% расейцаў ухвалялі дзейнасьць Пуціна на пасадзе прэзыдэнта.

Ізраільска-палестынская галаваломка

Крах у красавіку мірных перамоваў паміж ізраільцянамі і палестынцамі стаў другой няўдалай спробай адміністрацыі Абамы знайсьці шлях вырашэньня блізкаўсходняга канфлікту.

Празь некалькі месяцаў пасьля таго, як перамовы зайшлі ў тупік, Ізраіль пачаў масіраваны наступ у паласе Газа, каб спыніць ракетныя абстрэлы баевікамі Хамас ізраільскай тэрыторыі. У выніку апэрацыі Ізраіля загінула прынамсі 2000 палестынцаў, большасьць зь іх цывільныя асобы, таксама загінула некалькі дзесяткаў ізраільскіх салдатаў.

XS
SM
MD
LG