Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не настраляліся?


Франсіска Гоя, «Манах Пэдра страляе ў бандыта Эль-Марагата», 1806.

Франсіска Гоя, «Манах Пэдра страляе ў бандыта Эль-Марагата», 1806.

Па вуліцы не прайсьці: пад нагамі – гільзы, парэшткі пэтардаў (некаторыя нагадваюць сыстэму «Град» у маштабе 1:30), на слупах абвесткі «Зьнік сабачка!» (зьбег, напужаўшыся навагодняй страляніны). У паветры – устойлівы пах пораху. І так – штогод. Незразумелая гэтая прага да фэервэркаў у дарослых мужыкоў. Мне дык хапіла на ўсё жыцьцё страляніны ў савецкім войску – і з «макарава», і з «калашнікава», і па-пластунску ў сьнезе, ці, яшчэ горш, па вясновай мокрай зямлі. Пасьля службы прайшло амаль тры дзесяцігодзьдзі, але прашу родных і блізкіх: калі раптам мне захочацца ўзяць у рукі пэтарду, адвядзіце мяне да псыхіятра.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG