Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэм'ер ДНР назваў Наваросію фальстартам


Аляксандар Захарчанка і Аляксандар Барадай (справа)

Аляксандар Захарчанка і Аляксандар Барадай (справа)

Аляксандр Барадай і прарасейскі баявік «Бес» прызналі, што Наваросіі не існуе, але марыць пра рэалізацыю гэтага праекту яны не перасталі.

«Наваросіі няма. Мы ўсе ўжываем гэты тэрмін. Але, гэта — фальстарт. Калі шчыра. Наваросія — гэта ідэя. Гэта мара... Гэта ідэя, якая не ўвасобілася ў жыцьцё», — заявіў Аляксандар Барадай. Яго меркаваньне маўкліва падтрымаў прарасейскі баявік па мянушцы «Бес».

У канфлікце на ўсходзе Ўкраіны загінула каля 5000 чалавек. Больш за 10000 атрымалі раненьні і былі пакалечаныя, — паведамляе Белсат.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG