Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навагоднія звароты Лукашэнкі, Парашэнкі і Пуціна (ВІДЭА)


Кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расеі павіншавалі сваіх грамадзянаў з Новым годам.

У выступах гаварылася пра вайну і мір, пра эканоміку і пляны на 2015 год.

Выказвайцеся ў камэнтарах, які зварот вам спадабаўся найбольш.​

Пятро Парашэнка:

«Год, які мінае, быў самым цяжкім за апошнія сем дзесяцігодзьдзяў, з 45-га году. Люты вораг зрабіў замах на нашыя жыцьці, тэрыторыю, свабоду, незалежнасьць. Ды ўся краіна — ад малога да вялікага — ўстала на абарону Радзімы. Гэта Айчынную вайну мы абавязкова выйграем, таму што яна для нас — справядлівая. На нашым баку — праўда! З намі — Бог».

Уладзімір Пуцін:

«Любоў да Радзімы — адно з самых магутных, узвышаных пачуцьцяў. Яна ў поўнай меры выявілася ў брацкай падтрымцы жыхароў Крыму і Севастопаля, калі яны цьвёрда вырашылі вярнуцца ў свой родны дом. Гэта падзея назаўсёды застанецца найважнейшай вяхой у айчыннай гісторыі».

Аляксандар Лукашэнка:

«Мы на свае вочы пераканаліся, да чаго вядуць ўнутраныя звады, нянавісьць і нецярпімасьць. Ад яркіх і кідкіх лёзунгаў, якія сеюць варожасьць, — адзін крок да расколу грамадзтва, ад расколу грамадзтва — адзін крок да ўсеагульнай нянавісьці, а ад яе — адзін крок да вайны. І калі людзі забываюць пра каштоўнасьць міру і згоды, то ўсе гэтыя тры крокі яны робяць у адно імгненьне», — сказаў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG