Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве праходзіць шэсьце з паходнямі ў гонар Бандэры пад лёзунгам «Алігархаў на нажы»


Марш Герояў, Кастрычніка 2014

Марш Герояў, Кастрычніка 2014

Тысячы чалавек са сьцягамі і паходнямі перакрылі цэнтральныя вуліцы сталіцы Ўкраіны, паведамляе kp.ua.

1 студзеня ў 18:00 у Кіеве (19:00 па Менску) пачалося шэсьце з паходнямі, прысьвечанае 106-годзьдзю Сьцяпана Бандэры. Спачатку ў парку Шаўчэнкі сабралася каля 2000 чалавек, потым, па самых прыблізных падліках, да іх далучыліся яшчэ пара тысяч актывістаў.

У асноўным гэта — «свабодаўцы» і ўдзельнікі «Правага сэктару».

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная

Але ў натоўпе бачныя і маленькія дзеці, і пэнсіянэры. У руках у людзей — чырвона-чорныя сьцягі і запаленыя паходні.

Наперадзе калёны едзе мікрааўтобус з узмацняльнікамі. Адтуль раздаюцца нацыяналістычныя лёзунгі. «Правы сэктар» нясе велізарны чорна-чырвоны банэр з партрэтам Бандэры. Натоўп перакрыў цэнтар Кіева — спачатку бульвар Шаўчэнкі, потым Бесарабскую плошчу і Хрэшчацік.

«Алігархаў на нажы, камуняку — на гіляку», — скандуюць мітынгоўцы і па дарозе прапануюць далучыцца да шэсьця.

Традыцыйнае шэсьце пройдзе па цэнтральных вуліцах Кіева. А скончыцца марш, хутчэй за ўсё, на Міхайлаўскай плошчы. Ахоўваюць праход каля 300 міліцыянтаў і байцоў Нацыянальнай гвардыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG