Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Самыя папулярныя беларускія хэштэгі twitter ў 2014 годзе


Belarus - #вяртаеммову 31dec2014

Belarus - #вяртаеммову 31dec2014

Апошнім часам у Twitter становіцца ўсё папулярней прымяненьне хэштэгаў. Хэштэгі дазваляюць карыстальнікам зьвязаць нейкую тэму ў адно ключавое слова, якое можа прыцягнуць увагу тысяч людзей па ўсім сьвеце. Беларускія хэштэгі ў 2014 годзе таксама пабачылі мільёны людзей.

#RussiaInvadedUkraine

Створаны беларусам хэштэг падхапіў увесь сьвет. Хэштэг #RussiaInvadedUkraine стварыў карыстальнік @belamova. Першы твіт зьявіўся 27 жніўня. Яго пачалі выкарыстоўваць палітыкі, міністры, шматлікія сусьветныя арганізацыі. Пра хэштэг напісалі нават у New York Times. За гэты час ён быў запошчаны каля мільёна разоў. І праз чатыры месяцы яго посьцяць некалькі дзесяткаў разоў на гадзіну.

Belarus - #RussiaInvadedUkraine 31dec2014

Belarus - #RussiaInvadedUkraine 31dec2014

#вяртаеммову

Хэштэг, які быў створаны каб прыцягваць увагу да беларускай мовы. Першай акцыю пачала карыстальніца @Rysieva1. Сэнс складаецца ў тым, каб прыцягнуць увагу да мовы як мага большай колькасьці людзей. Украінцы актыўна падтрымалі гэтую акцыю, а агульная колькасьць паведамленьняў ужо складае больш за 10 000.

#вяртаеммову

#вяртаеммову

#беларускаястужка

Хэштэг #беларускаястужка быў адмыслова створаны да кампаніі Арт-сядзібы па раздачы ў Менску 5000 метраў стужкі з беларускім арнаментам. Так было раздадзена больш за 12 тысяч бела-чырвоных стужак, а сотні беларусаў дасылалі свае фота зь імі, пазначаючы гэты хэштэг.

#беларускаястужка

#беларускаястужка

#чтотонетак

Хэштэг #чтотонетак за адзін дзень здымкаў фільму «Авэль» захапіў байнэт. Справа ў тым, што падчас першага дня здымкаў фільму статыстам, якія гралі дэманстрантаў, забаранілі гукаць «Жыве Беларусь», а толькі «Что-то не так!» Гэта выклікала шэраг жартаў у інтэрнэце. Яго выкарыстоўваць і сёньня.

#чмпох

Гэтым двухсэнсоўным хэштэгам, беларусы сустрэлі чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску. Ён натхніў Байнэт на масу фотожабаў і жартаў. Хэштэгам масава карысталіся і прыезжыя расейцы. Дзясяткі тысячаў чалавек выкарыстоўвалі яго падчас чэмпіянату.

#чмпох

#чмпох

XS
SM
MD
LG