Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладарніца Кроснаў


Люі Ле Нэн, «Мужыцкі інтэр’ер са старым флейтыстам», 1642.

Люі Ле Нэн, «Мужыцкі інтэр’ер са старым флейтыстам», 1642.

Дзедаў дом — сьвет бязьмежнага, магічнага і Боскага! Бабуля, шэптам слоў-чараў продкаў, бярэ маю душу ў палон...

Гіганцкія Кросны ператвараюць дом у палац драўлянага чараўніка. Бабуля, уладарніца Кроснаў, распавядае значэньне кожнага малюнка-арнамэнту, кожнага колеру ніткі! Пачынаецца мудрая праца рук і душы!

Ніткі фарбавалі разам, стары і малы! Іх чароўным водарам прасякнута навакольле. Ператвараюся! Я, арнамэнт і будучыня!.. Ніткі, запраўленыя ў чоўніках, як радкі аповедаў, якія ў сваім чароўным танцы перапляценьня саткуць новы твор! Рыпеньне, ляскатаньне, прыглушаныя словы песьні... Кросны ажылі і засьпявалі. Гамоняць разам, жывое зь нежывым.

У Храм сутворчасьці, з малітвай аб Беларусі, увялі мяне бабуля і Бог!

Аляксандар Таўстыка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl. org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

XS
SM
MD
LG