Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 найбольш папулярных вірусных відэа 2014 году


Атака д’ябальскага дзіцяці, «шчасьлівы» ў Тэгеране, гіганцкі павук-сабака, выпрабаваньне вядром ледзяной вады ды іншыя найбольш папулярныя вірусныя відэа году

і

1. Атака д’ябальскага дзіцяці

Мінакоў у Нью-Ёрку палохалі спэцыялісты па вірусных відэароліках, якіх нанялі для рэклямы фільму жахаў пра нашчадка Сатаны.



2. «Шчасьлівы» ў Тэгеране

Хітавая песьня і відэакліп Фарэла Ўільямса «Happy» паслужылі саўндтрэкам для шмат якіх папулярных відэаролікаў па ўсім сьвеце: у Паласе Газы

на Ямайцы

у Аўстраліі


Але іранскія ўлады аднесьліся да гэтай справы менш прыхільна, калі група жыхароў Тэгерану зрабіла сваю вэрсію відэароліка пад назвай «Шчасьлівы ў Тэгеране». Шасьцёра маладых людзей, якія зьняліся для відэароліка, суд пакараў розгамі і ўмоўнымі турэмнымі тэрмінамі. Справа выклікала абурэньне супольнасьці міжнародных праваабаронцаў.



3. Гіганцкі павук-сабака

Адным з найбольш дзівотных і папулярных ролікаў 2014 году быў зроблены польскім мастаком Сыльвэстрам Вардэнгам, які «загрыміраваў» свайго сабаку пад гіганцкага павука-тарантулу і выпусьціў яго з дому (ролік сабраў больш за 100 мільёнаў праглядаў).



4. Нямеччына граміць Бразылію ў футболе

Зборная Бразыліі пацярпела жахлівую паразу на Чэмпіянаце сьвету па футболе на сваім полі, прайграўшы Нямеччыне ў паўфінале 7:1.



5. Выпрабаваньне вядром ледзяной вады

Народнае фінансаваньне (crowd funding) як спосаб збору грошай на дабрачынныя праекты, часта праз інтэрнэт, зьявілася ўпершыню восем гадоў таму. У гэтым годзе вельмі папулярнай праявай такога фінансаваньня стаў «выклік ледзяной вадою», у якім тыя, хто хацеў падтрымаць акцыю, абліваўся халоднай вадою перад відэакамэрай.

Сьпіс знакамітасьцяў, якія прынялі гэты відэа-выклік, уключае футбалістаў Дэвіда Бэкхэма і Крыштыяну Раналду, галівудзкага актора Тома Круза, зорку эстрады Lady Gaga

мільярдэраў Марка Цукербэрга і Рычарда Брэнсана, і нават былога прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага.

і вядучага і ўдзельнікаў тэлеперадачы "Зона Свабоды".

Зона Свабоды распачынае сэзон
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:30 0:00
Наўпроставы лінк


6. Сырыйскі хлопец «ратуе» сястру

Ня надта рэзкае відэа з ахопленай вайной Сырыі, якое зьявілася ў лістападзе, паказвала незвычайны момант надзеі і гераізму – хлопчык выносіў з-пад агню сваю сястрычку. Праблема аднак была ў тым, што відэа, якое абляцела сусьветныя выданьні тэленавінаў, аказалася падманам, пастаноўкай. Нарвэскія кінематаграфісты хутка прызналіся, што зьнялі гэты ролік, каб падкрэсьліць цяжкае становішча дзяцей, якія церпяць ад вайны.



7. Амэрыканская журналістка РТ падае ў адстаўку ў жывым эфіры

Ліз Уол, журналістка расейскага міжнароднага тэлевяшчаньня РТ, сказала ў наўпроставым эфіры, што пакідае працу для РТ, паколькі «ня хоча быць часткай тэлевізійнай сеткі, якая фінансуецца расейскім урадам і абельвае дзеяньні Пуціна».



8. Погляды Ўілі на шатляндзкую незалежнасьць

У той час як былы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Гордан Браўн

і лідэр шатляндзкіх нацыяналістаў Алекс Салманд

агітавалі адпаведна галасаваць «не» і «так» у рэфэрэндуме аб незалежнасьці Шатляндыі 18 верасьня, дэзарыентаваныя шатляндцы і замежнікі слухалі аргумэнтаў Ўілі, пэрсанажа з амэрыканскага мультсэрыялу «Сімпсаны».



9. 10-гадзінны шпацыр жанчыны па Нью-Ёрку

Маладая жанчына, добраахвотніца, хадзіла ўвесь дзень па вуліцах Манхэтану, стаўшы мішэньню слоўных зачэпак і зьнявагаў. Выніковы відэаролік выклікаў ажыўленую дыскусію пра цяжкасьці, зь якімі сутыкаюцца жанчыны нават у найбольш касмапалітычным з усіх грамадзтваў.


10. Чарлі, гэта сапраўды баліць!

Адно з найбольш папулярных відэа ўсіх часоў (больш за 800 мільёнаў праглядаў!).

XS
SM
MD
LG