Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская мова і Ўкраіна — папулярныя трэнды вКонтакте ў 2014 годзе


Самыя папулярныя вірусныя пасты ў сацыяльных сетках у 2014 годзе паводле вэрсіі суполак «Радыё Свабода» і «Мая краіна Беларусь».

Беларусы актыўна сачылі за падзеямі на Майдане. Многія параўноўвалі падзеі з Плошчай-2010:

Увогуле, год прайшоў пад знакам Майдану і барацьбы ўкраінцаў за свабоду. Свае сымпатыі да ўкраінцаў беларусы дэманстравалі праз малюнкі і паведамленьні ў сацыяльных сетках:

Вышыванкі сталі сапраўдным трэндам. Цікавасьць да іх можна было заўважыць няўзброеным вокам:​

Увогуле, сярод інтэрнэт-карыстальнікаў можна было назіраць уздым патрыятызму і любові да Беларусі. Асаблівай увагай цешыліся дранікі і бульба:

«Belarus is not Russia» — ідэя споклічу належыць Сяргею Дубаўцу. Падчас расейска-ўкраінскага канфлікту спокліч пачаў успрымацца па-новаму. У сацыяльных сетках зьявілася мноства малюнкаў на гэтую тэму:

Пытаньне нацыянальнай сымболікі застаецца па-ранейшаму актуальным. Карыстальнікі аддаюць перавагу бел-чырвона-беламу сьцягу:

2014 год можна назваць годам Адраджэньня беларускай мовы, прынамсі сярод карыстальнікаў вКонтакте. Папулярнымі былі пасты і карцінкі, прысьвечаныя мове:​

Інтэрнаўты не прамінулі пакпіць зь беларускай хакейнай зборнай падчас чэмпіянату ў Менску, маўляў, камандзе не хапала "моцнай рукі":

Беларускія карыстальнікі сацыяльных сетак на фоне ўкраінскага крызісу імкнуліся супрацьпаставіць сябе расейцам:

Падрыхтавалі Сяргей Бяспалаў, Франак Вячорка

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG