Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Утварэньне Эўразійскага эканамічнага саюзу паміж Беларусьсю і Расеяй скончылася гандлёвай вайной.

Хто найбольш зацікаўлены ў фармаваньні гэтага саюзу? Што выявіла харчовая вайна? Якія пэрспэктывы эўразійскай інтэграцыі? Абмяркоўваюць аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Андрэй Елісееў зь Менску і палітычны аглядальнік радыёстанцыі «Голос России» Дзьмітрый Бабіч з Масквы. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.

Прапануем вам тэкст перадачы ў скароце. Цалкам перадачу можна паслухаць тут.

Чаму Эўразійскі эканамічны саюз стваралі ў фарсіраваным тэмпе?

Дзьмітрый Бабіч: Немагчыма адначасова быць у зоне вольнага гандлю Эўразьвязу, і ў Мытным саюзе з Расеяй.

Андрэй Елісееў: Галоўная прычына сьпешкі — канкурэнцыя за Ўкраіну. Расея хацела пасьпець да таго, як Украіна завершыць свае перамовы аб асацыяцыі з ЭЗ, каб перацягнуць яе на свой бок.

Ці харчовая вайна паміж Беларусьсю і Расеяй — паказальная прыкмета якасьці гэтага інтэграцыйнага працэсу?

Елісееў: Апошнія падзеі на беларуска-расейскай мяжы стварылі адмоўны імідж ЭАЭС. Але такі канфлікт быў непазьбежны ў сытуацыі, калі адна краіна мытнага зьвязу ўводзіць эмбарга на імпарт харчаваньня, а дзьве другія краіны-чальцы гэтага саюзе — не уводзяць такой забароны.

Ці гатовыя Масква, Менск і Астана перадаць шэраг сваіх паўнамоцтваў наднацыянальным органам?

Бабіч: Не, такой гатоўнасьці перадаць наднацыянальным органам частку макраэканамічнай палітыкі няма. Да гэтага не гатовая ніводная з трох краін. Але спробы стварыць сваю ўласную эканамічную зону будуць працягвацца.

Елісееў: Цяжкая эканамічная сытуацыя адмоўна будзе уплываць на дзейнасьць ЭАЭС. Урады кожнай з трох краін-чальцоў саюзу будуць схіляцца да пратэкцыянізму. І гэта вялікі выклік для ЭАЭС.

  • 16x9 Image

    Валер Карбалевіч

    Нарадзіўся ў 1955 годзе. Скончыў гістфак БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода».

     

     

XS
SM
MD
LG