Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На радзіме сярод нетутэйшых зорак


Вінцэнт ван Гог, «Зорная ноч», 1889.

Вінцэнт ван Гог, «Зорная ноч», 1889.

Позьні вечар. Амаль ноч. Іду ўздоўж Палаты. Праз раку стромкі схіл Верхняга замку. Недзе за сьпінаю, як у паветры, вісіць падсьвечаная Сафія. Чыстае неба мігціць зорамі і зыркім серпікам маладзіка. Мароз набірае абароты. Усё гучней рыпіць пад нагамі сьнег. І падумалася: так было і сто, і тысяча гадоў таму. І месяц у чыстым небе, і Палата, і мароз, і Калядны вечар. І ты ўжо быў. І гэта чарговы падарунак для цябе. І, здаецца чуеш, як сьцішана, неяк далікатна, фыркае твой конь, якому не ўпершыню самастойна арыентавацца па халодных, недасяжных, нетутэйшых зорках.

Алесь Аркуш

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl. org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

XS
SM
MD
LG