Пра гэта палітык выказаўся на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:
«Аляксею далі 3,5 гады ўмоўна. А Алега на 3,5 гады пасадзілі і ўзялі пад варту ў залі суду. Гэта значыць, што Алега ўзялі ў закладнікі, а Навальнага цяпер будуць дыскрэдытаваць, што з-за яго сядзяць невінаватыя.
Тое, што справа сфабрыкаваная і абодва павінны быць прызнаныя невінаватымі, неяк адышло на другі плян.
Цяпер прапаганда будзе распавядаць, што Аляксей засланы і людзі з-за яго сядзяць ні за што.
Якое ўсё гэта б***а мае дачыненьне да правасудзьдзя, скажыце мне?»
Аляксей Навальны асуджаны ўмоўна. Алег Навальны — 3,5 гады калёніі. Замаскаварэцкі суд Масквы вынес прысуд апазыцыянэру Аляксею Навальнаму і яго брату Алегу па справе аб крадзяжы ў кампаніі «Іў Рашэ».
Аляксей Навальны атрымаў тры з паловай гады ўмоўна і 500 тысяч штрафу. Алег Навальны асуджаны да трох з паловай гадоў калёніі агульнага рэжыму і штрафу ў 500 тысяч рублёў.