Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Навальны асуджаны ўмоўна. Алег Навальны — 3,5 гады калёніі


Алег і Аляксей Навальныя разам з жонкамі

Алег і Аляксей Навальныя разам з жонкамі

Замаскаварэцкі суд Масквы вынес прысуд апазыцыянеру Аляксею Навальному і яго брату Алегу па справе аб крадзяжы ў кампаніі «Іў Рашэ».

Аляксей Навальны атрымаў тры з паловай гады ўмоўна і 500 тысяч штрафу. Алег Навальны асуджаны да трох з паловай гадоў калёніі агульнага рэжыму і штрафу ў 500 тысяч рублёў.​

Алег Навальны ўзяты пад варту проста ў залі суду. Аляксей Навальны застанецца пад хатнім арыштам да ўступленьня прысуду ў сілу.

Пасьля абвяшчэньня прысуду Аляксей Навальны заявіў судзьдзі: «Вам ня сорамна?! Вы яго за што садзіце?! Каб мяне яшчэ больш пакараць!?», перадае яго прэс-сакратар Кіра Ярмыш.

Паводле адваката Вольгі Міхайлавай, абарона будзе абскарджваць прысуд братам Навальным.

Барыс Нямцоў лічыць, што прысуды братам Навальным вынесеныя такім чынам, каб даць прапагандзе магчымасьць дыскрэдытаваць Аляксея Навальнага за тое, што з-за яго сядзяць невінаватыя. Пра гэта палітык выказаўся на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

«Аляксею далі 3,5 гады ўмоўна. А Алега на 3,5 гады пасадзілі і ўзялі пад варту ў залі суду. Гэта значыць, што Алега ўзялі ў закладнікі, а Навальнага цяпер будуць дыскрэдытаваць, што з-за яго сядзяць невінаватыя.​

Тое, што справа сфабрыкаваная і абодва павінны быць прызнаныя невінаватымі, неяк адышло на другі плян. Цяпер прапаганда будзе распавядаць, што Аляксей засланы і людзі з-за яго сядзяць ні за што. Якое ўсё гэта б***а мае дачыненьне да правасудзьдзя, скажыце мне?»

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная

ГЛЯДЗЕЦЬ ЖЫВЫ БЛОГ

Аляксея і Алега Навальных прызналі вінаватым у махлярстве ў асабліва буйных памерах. Сьледчыя лічаць, што яны скралі больш за 30 мільёнаў рублёў у кампаніі «Іў Рашэ».

Прыхільнікі актывістаў рыхтуюць вечарам у Маскве акцыю салідарнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG