Навальны аптымістычны #революцияоливье http://t.co/mEnN9B5ggo
— Радыё Свабода (@svaboda) 30.12.2014
Навальных прызналі вінаватымі! #революцияоливье
— Радыё Свабода (@svaboda) 30.12.2014
Навальнага не пусьцілі ў суд за паўгадзіны да абвяшчэньня прысуду
Каля будынка Замаскварэцкага суда Масквы, дзе сёньня чакаецца абвяшчэньне прысуду братам Аляксею і Алегу Навальным па справе аб крадзяжы ў кампаніі «Іў Рашэ», узмоцненыя захады бясьпекі. Супрацоўнікі паліцыі больш чым за гадзіну да адкрыцьця суду перакрылі Вялікі Татарскі завулак. Вакол будынка ўсталяваныя жалезныя агароджы, у якіх ужо сабраліся некалькі дзясяткаў журналістаў, якія жадаюць трапіць на пасяджэньне.
Нагадаем, братоў Навальных абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйных памерах. Сьледчыя лічаць, што яны скралі больш за 30 мільёнаў рублёў у кампаніі "Іў Рашэ". Дзяржабвінавачаньне просіць асудзіць Аляксея Навальнага да 10 гадоў пазбаўленьня волі, яго брата Алега - да 8 гадоў зьняволеньня.
Дзяржабвінаваўцы лічаць, што браты Навальныя скралі больш за 30 мільёнаў рублёў у кампаніі "Іў Рашэ". Сама кампанія "Іў Рашэ" ніякіх прэтэнзій да братоў Навальных ня мае.
Аляксей разьвітваецца з Алегам #революцияоливье http://t.co/7iXWzrDJYy
— Радыё Свабода (@svaboda) 30.12.2014
Аляксей Навальны зьвяртаецца да суду: «Што ж вы за людзі такія, яго саджаць, каб мяне закрануць» #революцияоливье
— Радыё Свабода (@svaboda) 30.12.2014
Аляксей Навальны асуджаны ўмоўна. Алег Навальны - 3,5 гады калёніі
Замаскаварэцкі суд Масквы вынес прысуд апазыцыянеру Аляксею Навальному і яго брату Алегу па справе аб крадзяжы ў кампаніі «Іў Рашэ».
Аляксей Навальны атрымаў тры з паловай гады ўмоўна і 500 тысяч штрафу. Алег Навальны асуджаны да трох з паловай гадоў калёніі агульнага рэжыму і штрафу ў 500 тысяч рублёў.
Нямцоў: Алега Навальнага ўзялі ў закладнікі. Прапаганда будзе цкаваць Аляксея Навальнага
Барыс Нямцоў лічыць, што прысуды братам Навальным вынесеныя такім чынам, каб даць прапагандзе магчымасьць дыскрэдытаваць Аляксея Навальнага за тое, што з-за яго сядзяць невінаватыя. Пра гэта палітык выказаўся на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:
“Аляксею далі 3,5 гады ўмоўна. А Алега на 3,5 гады пасадзілі і ўзялі пад варту ў залі суду. Гэта значыць, што Алега ўзялі ў закладнікі, а Навальнага цяпер будуць дыскрэдытаваць, што з-за яго сядзяць невінаватыя.
Тое, што справа сфабрыкаваная і абодва павінны быць прызнаныя невінаватымі, неяк адышло на другі плян. Цяпер прапаганда будзе распавядаць, што Аляксей засланы і людзі з-за яго сядзяць ні за што. Якое ўсё гэта б***а мае дачыненьне да правасудзьдзя, скажыце мне?”
Парфёнаў: Яго судзяць, бо ён сказаў праўду пра футрасховішчы
Расейскі фондавы рынак адрэагаваў на прысуд расейскаму апазыцыянеру Аляксею Навальнаму і яго брату Алегу чарговым абвалам.
30 сьнежня таргі на расейскай фондавай біржы РТС пачаліся з падзеньня больш чым на 4%. Вымераны ў далярах фондавы індыкатар падае ўжо другі дзень запар — 29 сьнежня ён таксама страціў 4%.
У Маскве рыхтуецца #революцияоливье http://t.co/T7kzkewIAA
— Радыё Свабода (@svaboda) 30.12.2014
У Маскве рыхтуецца #революцияоливье
Людзі зьбіраюцца пратэставаць супраць прысуду братам Навальным. На старонцы мерапрыемства ў Facebook ужо больш за 16 000 чалавек выказалі жаданьне прыйсьці сёньня на мітынг.
У Маскве рыхтуецца #революцияоливье http://t.co/R83OXqbrrT http://t.co/igbpknn7fl
— РБ головного мозга (@belamova) 30.12.2014