Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША занепакоены закрыцьцём бюро Радыё Свабода ў Баку


Дзярждэпартамэнт ЗША выказаў засьцярогі з нагоды сытуацыі з правамі чалавека ў Азэрбайджане пасьля таго, як улады гэтай краіны правялі ператрус і зачынілі ў Баку бюро Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода ды дапыталі супрацоўнікаў радыёстанцыі.

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту Джэф Раткэ заявіў на брыфінгу ў Вашынгтоне: «Гэтыя дзеяньні, разам з адмовай ў доступе да адвакатаў падчас допытаў, зьяўляюцца падставай для хваляваньня».

Джэф Раткэ

Джэф Раткэ

Раткэ заявіў, што Злучаныя Штаты заклікаюць Баку «адпавядаць нормам АБСЭ і іншым міжнародным абавязальніцтвам па абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.»

Раткэ заявіў, што затрыманьні і допыты супрацоўнікаў радыёстанцыі адбыліся празь пяць дзён пасьля таго, як дзяржсакратар ЗША Джон Кэры выказаў заклапочанасьць Вашынгтона з нагоды становішча з правамі чалавека падчас тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Азэрбайджана Ільхамам Аліевым.

Раней, 29 сьнежня, АБСЭ назвала рашэньне Азэрбайджану разграміць бюро нашай радыёстанцыі ў Баку «яшчэ адным моцным ударам па свабодных СМІ і свабодзе слова ў Азэрбайджане».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG