Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На пароме Norman Atlantic эвакуявалі ўсіх пасажыраў


Колькасьць ахвяраў узрасла да 7 чалавек

Капітан пакінуў паром і перадаў яго кіраваньне ваенна-марскому флоту Італіі пасьля таго, як эвакуявалі апошняга пасажыра і чальца экіпажу.

Колькасьць загінулых у выніку 36-гадзіннага пажару ўзрасла да 7 чалавек. Целы дзьвюх ахвяраў знайшлі на ніжняй палубе, дзе і адбылося ўзгараньне. Яшчэ пяцёра загінулых знайшлі падчас выратавальнай апэрацыі сёньня і ўчора.

Узгараньне ў машынным адзьдзяленьні адбылося зранку ў нядзелю.

Паром накіроўваўся з грэцкага порту Патрас ў італьянскі горад Анкона. На борце знаходзіліся 422 пасажыра і 56 чальцоў экіпажу.

У непасрэднай блізкасьці ад аварыйнага парома знаходзіліся некалькі гандлёвых судоў, спэцыяльныя катэры італьянскіх і грэцкіх пажарных адразу накіраваліся да месца здарэньня.

Аднак выратавальная апэрацыя ўскладнялася праз кепскае надвор'е. Нягледзячы на гэта, эвакуацыю праводзілі з дапамогай верталётаў.

XS
SM
MD
LG