Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Савеце Рэспублікі нічога ня ведаюць пра прызначэньне Мясьніковіча


У верхняй палаце Нацыянальнага сходу Радыё Свабода не змаглі ні пацьвердзіць ні абвергнуць інфармацыю аб прызначэньні Міхаіла Мясьніковіча старшынём Савету Рэспублікі.

«Ня ведаю, ня буду нічога каментаваць, — заявілі Радыё Свабода ў прэс-службе Савету Рэспублікі, — Тое, што прагучала па тэлебачаньні, удакладніце, калі ласка, у тых, у каго гэта прагучала. Я ня бачыў ніякіх афіцыйных дакумэнтаў па дадзеным пытаньні». Інфармацыя аб прызначэньні былога кіраўніка ураду Беларусі Міхаіла Мясьніковіча старшынёй Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу зьявілася ў суботу ў праграме «24 гадзіны» тэлеканалу СТВ.

Між тым сёньня на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале быў апублікаваны Указ прэзыдэнта № 647 аб прызначэньні Мясьніковіча чальцом Савету Рэспублікі. Адначасова зьявілася паведамленьне аб тым, што Савет Рэспублікі зьбярэцца на пазачарговую сэсію 15 студзеня. Але пра прызначэньне экс-прэм’ера старшынём верхняй палаты нічога не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG