Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ты – беларус! Паўтары: БЕЛАРУС». Новы дакумэнтальны фільм пра Міхася Чарняўскага (ВІДЭА)


Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі

Тэлеканал «Белсат» прэзэнтаваў дакумэнтальны фільм «І выберу Радзіму» пра славутага археоляга, пісьменьніка, дысыдэнта зь Мядзельшчыны Міхася Чарняўскага.

Аўтар дакумэнтальнай стужкі Валер Мазынскі да гэтага ўжо зьняў два фільмы пра антысавецкіх падпольшчыкаў — «Глыбоцкую змову» пра Саюз беларускіх патрыётаў, а яшчэ раней — «Як пошуг маланкі» — пра Расціслава Лапіцкага. Абедзьве гэтыя гісторыі першым знайшоў і апісаў Міхась Чарняўскі.

Дакумэнтальны фільм «І выберу Радзіму» апавядае пра Міхася Чарняўскага яго ўласнымі словамі, а таксама ягоных родных, сяброў і паплечнікаў.

«Ягоны бацька пхаў пальцам у грудзі малому, кажучы: „Ты — беларус! Паўтары: БЕЛАРУС!“. Ён адказаў: „Белалус“, — яшчэ не вымаўляючы „р“. І гэта быў першы ўрок, каб ведаў, хто такі. Чалавек, які ўвасобіў Другое беларускае адраджэньне, стаўшы яго неадменнаю часткаю — адкрывальнікам мінулага Радзімы, заснавальнікам нацыянальнага руху. Ён быў дысыдэнтам, яго перасьледавалі за савецкім і лукашэнкаўскім часам» — гаворыцца ў анатацыі да фільму.

Белсат, рэж. Валерый Мазынскі, 2014 г., Беларусь

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG