Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь адкрывае ганаровыя консульствы ў Тэхасе і Флёрыдзе


Улады Беларусі ўпершыню вырашылі адкрыць два ганаровыя консульствы на тэрыторыі ЗША: адно зь іх будзе дзейнічаць у штаце Флёрыда, другое — у штаце Тэхас, распавёў РІА Навіны ганаровы беларускі консул у Флёрыдзе Міхаіл Маргуліс.

Такі загад кіраўніка МЗС Беларусі «быў падпісаны некалькі тыдняў таму». Зараз рашэньне яшчэ мусіць зацьвердзіць дзярждэпартамэнт ЗША. Чакаецца, што гэта адбудзецца адразу пасьля Новага году.

«Мы павінны пастарацца адкрыць Амэрыцы Беларусь, пра якую тут мала хто ведае», — патлумачыў Маргуліс свае задачы на новай пасадзе. Ён лічыць Беларусь «важнай краінай, якая зьяўляецца свайго роду мастом паміж Усходам і Захадам».

Маргуліс, які жыве ў ЗША ўжо шмат гадоў і які ўзначальвае тут фонд «Духоўная дыпляматыя», распавёў, што ў яго існуе цэлы шэраг праектаў, якія тычацца разьвіцьця амэрыканска-беларускіх адносін. «Некалькі гадоў таму наш фонд арганізаваў паездку групы баскетбалістаў амэрыканскай НБА ў Беларусь. Вясной мы плянуем зладзіць яшчэ адзін такі візыт», — распавёў ён, адзначыўшы, што гэта «спрыяе збліжэньню народаў дзвюх краін».

Беларускі дыплямат выказаў упэўненасьць, што яго краіна можа згуляць значную ролю ў збліжэньні Расеі і ЗША.

«Рускіх і беларусаў я разглядаю як адзіную сям’ю, прадстаўнікі якой сядзяць па розныя бакі аднаго стала. І ў гэтым сэнсе мы можам многае зрабіць для навядзеньня мастоў паміж Масквой і Вашынгтонам», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG