Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З парома Norman Atlantic выратаваныя 251 чалавек. На борце застаюцца 227 чалавек


Вайскова-марскія сілы Італіі паведамілі, што з пасажырскага парома Norman Atlantic, які гарыць у Іанічным моры, паміж Грэцыяй і Італіяй, былі эвакуяваныя 251 чалавек.

Пра гэта гаворыцца ў твітэры ведамства. На борце парома ўсё яшчэ знаходзяцца 227 чалавек.

Раней МЗС Беларусі паведаміў, што грамадзянаў Беларусі на пароме няма.

Паром накіроўваўся з грэцкага порту Патрас ў італьянскі горад Анкона.

У непасрэднай блізкасьці ад аварыйнага парома знаходзяцца некалькі гандлёвых караблёў, спэцыяльныя катэры італьянскіх і грэцкіх пажарных накіроўваюцца да месца здарэньня.

Кепскае надвор’е моцна ўскладняе спробы пагасіць полымя. Грэцкае тэлебачаньне паведаміла, што пасажыры парома прамоклі, ім цяжка дыхаць з-за дыму, які вырываецца з машыннага аддзяленьня.

XS
SM
MD
LG