Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны ўсю ноч прымала дзяржаўны бюджэт


Дэпутаты падчас перапынку

Дэпутаты падчас перапынку

У ноч на 29 сьнежня Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў другім чытаньні і ў цэлым праект дзяржаўнага бюджэту на 2015 год. Як перадае карэспандэнт УНІАН, за гэтае рашэньне прагаласавалі 233 народных дэпутаты з 329 зарэгістраваных у залі.

Бюджэт на 2015 год, разьлічаны з прагнозу падзеньня эканомікі ў 4,3% пры інфляцыі 13%. На бясьпеку і абарону ў бюджэце выдзелена — 90 млрд грн, зь якіх каля 6 млрд грн складуць дзяржгарантыі дзяржканцэрну «Украбаронпрам» на закупку і вытворчасьць узбраеньня.

Прэм’ер, прадстаўляючы бюджэт адзначаў, што дакумэнт будзе карэктавацца — у залежнасьці ад дамоўленасьцей з крэдыторамі. Прычым першы такі перагляд адбудзецца не пазьней за 15 лютага 2015 г.

Акрамя гэтага, у нядзелю парлямэнт Украіны прыняў закон аб бюджэтнай дэцэнтралізацыі. Прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк паведаміў, што ўрад дасягнуў згоды з парлямэнтарамі аб асаблівай працэдуры ўнясеньня зьмяненьняў у бюджэт ва ўмовах ваеннага становішча — гэта прадугледжвае ўзгадненьне такіх зьмен з прэзыдэнтам Украіны.

Законапраект быў прыняты ў першым чытаньні 25 сьнежня. Ён прадугледжвае, што пасьля ўступленьня закону ў сілу у мясцовыя бюджэты будуць паступаць 100 працэнтаў платы за адміністрацыйныя паслугі, дзяржаўныя зборы, дадатковыя 10 працэнтаў падатку на прыбытак, ад двух да пяці працэнтаў падатку на падакцызныя тавары

У праекце бюджэту ўрад Украіны ўлічвае прагноз падзеньня эканомікі на чатыры адсоткі пры інфляцыі 13 працэнтаў.

У нядзелю ля сьценаў парлямэнту Ўкраіны сабраліся каля паўтысячы актывістаў рухаў «Фінансавы майдан» і «Рэанімацыйны пакет рэформаў», якія запатрабавалі ад дэпутатаў стварэньня прымальных умоваў для ўкладчыкаў і пазычальнікаў, а таксама зьмяненьняў у падатковым кодэксе краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG