Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цягнікі зь Беларусі ў Крым адмяняюцца. Пасажырам вернуць грошы за квіткі


У адпаведнасьці з паведамленьнем Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Ўкраіны з 27 сьнежня адмяняецца цягнік № 100/99 Менск — Сымфэропаль адпраўленьнем зь Менску, з 28 сьнежня — адпраўленьнем з Сымфэропаля. Аб гэтым паведамляецца на сайце Беларускай чыгункі.

27 сьнежня цягнік № 100 накіруецца толькі па машруце Менск — Гомель з прадугледжанымі прыпынкамі па станцыях Беларускай чыгункі.

У сувязі з адменай цягніка № 100/99 і зьмяненьнямі ў графіку руху цягнікоў Беларуская чыгунка просіць пасажыраў, якія папярэдне набылі квіткі на названы цягнік, зьвярнуцца ў чыгуначныя касы, дзе ім будзе вернуты кошт праязных дакумэнтаў і прапанаваныя магчымыя варыянты праезду.

БЧ зьвяртае ўвагу на неабходнасьць удакладняць інфармацыю праз даведкавыя службы, білетныя касы вакзалаў і на сайце Беларускай чыгункі і ўважліва плянаваць паездкі з улікам зьмяненьняў у графіку руху цягнікоў.

Беларуская чыгунка прымае ўсе магчымыя захады па своечасовым інфармаваньні пасажыраў і апэратыўным вырашэньні ўзнікаючых пытаньняў і прыносіць прабачэньні за дастаўленыя нязручнасьці.

Паводле інфармацыі тэлеканалу АНТ, цягнік Менск — Сымфэропаль з 29 сьнежня будзе накіроўвацца да станцыі Запарожжа. Дамоўленасьці аб гэтым дасягнулі беларускія і ўкраінскія чыгуначнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG