Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнік малайзійскі самалёт, які ляцеў з Інданэзіі ў Сынгапур


Самалёт малайзійскай авіякампаніі AirAsia, які ляцеў з Інданэзіі ў Сынгапур, сёньня раніцай зьнік з экранаў радараў, пачаты яго пошукі. На борце аэробуса A320-200, знаходзіліся 162 чалавекі.

Сувязь зь ім была страчана праз гадзіну пасьля таго, як ён вылецеў з аэрапорту інданэзійскага горада Сурабае.

8 сакавіка гэтага года прапаў лайнэр авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся з Куала-Лумпур ў Пэкін. На борце знаходзіліся 239 чалавек.

17 ліпеня на ўсходзе Ўкраіны быў зьбіты малайзійскі самалёт «Боінг 777», які ладзіў рэйс па маршруце Амстэрдам - Куала-Лумпур. Загінулі 298 чалавек. Украіна і краіны Захаду абвінавачваюць у яго катастрофе прарасейскіх сэпаратыстаў. Расея абвяргае датычнасьць да гібелі «Боінга» і ускладае адказнасьць за авіякатастрофу на ўкраінскіх вайскоўцаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG