Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Някляеў: Да году казы падабралі ахвярнага казла


Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў

Лідэр грамадзкай кампаніі «Гавары праўду», былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў лічыць, што замена аднаго ўраду на такі ж недзеяздольны нічога ня дасьць без структурных рэформаў эканомікі і ўсёй палітычнай сыстэмы краіны.

Адстаўку Міхаіла Мясьніковіча спадар Някляеў зьвязаў з рэакцыяй на правал фінансавай палітыкі кіраўніцтва краіны.

«Што вінаватая ва ўсім пятая калёна і апазыцыя, гэта ўжо непераканаўча гучыць, дык зараз зрабілі ва ўсім вінаватым ўрад. Год казы, і да яго падабраны ахвярны казёл, якім стаў беларускі ўрад на чале з Міхаілам Мясьніковічам. Ня думаю, што яго сьпісалі зусім, бо ён даволі верна адслужыў Лукашэнку столькі гадоў на ўсіх пасадах. Нават калі яго паніжалі, ён маўчаў, кланяўся. Яго пэўна не выкінуць на сьметнік, але, калі і дадуць нейкую пасаду, то на якім далёкім участку».

Ва ўрад, ў тым ліку на пасаду кіраўніка ўраду, прызначаны людзі маладзейшага ўзросту. Ці можна гэта расцаніць як знак гатоўнасьці да рэформаў?

«Вось калі б было сказана, што далей будуць структурныя, сапраўдныя рэформы, я б нават папляскаў у далоні паводле гэтага рашэньня, але ня думаю, што гэтага варта чакаць. Бо гэтыя сур’ёзныя эканамічныя рэформы немагчымы без палітычных рэформаў, на што Аляксандр Лукашэнка пайсьці ня можа, бо не захавае ўладу. І тады будзе, што будзе і давядзецца адказваць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG