Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прэзэнтуюць дыск хітоў «Люблю Беларусь»


 Зьміцер Вайцюшкевіч

Зьміцер Вайцюшкевіч

Дыск хітоў «Люблю Беларусь» — сёмы ў сэрыі «Беларускі хрысьціянскі хіт». 27 сьнежня новы дыск будзе прэзэнтаваны падчас каляднага канцэрту ў офісе БНФ, які ладзіць партыя Беларуская хрысьціянскага дэмакратыя.

«Дыск складзены з песень вядомых беларускіх сьпевакоў і бардаў Зьмітра Вайцюшкевіча, Юлі Фраловай, Тацяны Беланогай, Андрэя Мельнікава, Алесі Ўнукоўскай, а таксама гуртоў Laudans і Tesaurus.

На канцэрце ўпершыню будзе прэзэнтаваны ня толькі дыск „Люблю Беларусь“, але і ўвесь камплект з усіх сямі дыскаў сэрыі „Беларускі хрысьціянскі хіт“.

Дызайнам гэтага камплекту займалася кампанія „Будзьма“.

У канцэрце возьмуць удзел музыкі, якія прадстаўленыя ў дыску „Люблю Беларусь“. Падчас канцэрту плянуецца паказаць відэакліпы, якія прапанаваныя Юляй Фраловай. Весьці канцэрт будуць вядомыя асобы — дырэктар інтэрнэт-крамы „Імбрык беларускі“ Алесь Мазанік і экскурсавод, гісторык Павал Дзюсекаў», — распавёў Свабодзе сустаршыня БХД Павал Севярынец.

Канцэрт-прэзэнтацыя пачнецца а 17 гадзінаў у офісе БНФ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG