Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьнятая з пракату камэдыя пра Кім Чэн Ына ужо сабрала больш за 1 мільён даляраў


Камэдыя «Інтэрвію», выпушчаная кампаніяй Sony Pictures на лічбавых плятформах, ужо сабрала ў тэатральных касах ЗША больш за 1 мільён даляраў. Пра гэта Sony Pictures паведаміла ў пятніцу, 26 сьнежня.

«Студыя вельмі ўдзячная людзям, якія прыйшлі на нетрадыцыйны паказ», — адзначыў прэзыдэнт кампаніі Роры Бруэр.

Паводле ацэнак аглядальнікаў, фільм «Інтэрвію» можа сабраць ня менш за 20 мільёнаў даляраў на працягу сьвяточных дзён, калі будзе выпушчаны ў шырокі пракат.

24 сьнежня Sony Pictures трансьлявала фільм онлайн праз YouTube і Google Play.

У аўторак кампанія Sony Pictures Entertainment дазволіла паказ камэдыі «Інтэрвію» і паведаміла, што фільм пакажуць у больш чым 300 кінатэатрах ЗША.

Гэта адбылося менш чым праз тыдзень пасьля зьняцьця заплянаванага фільму з пракату пасьля кібэратакі на сайты кампаніі, у чым ЗША абвінавацілі Паўночную Карэю.

Камэдыя пра змову з мэтай забойства лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына выклікала абурэньне ў КНДР і пагрозы сарваць прэм’еру кінакарціны ў краінах Захаду. Пасьля кібэратакі прэм’ера фільму была адмененая.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў з нагоды гэтага інцыдэнту, што яго краіна належным чынам адрэагуе на тое, што адбылося. Разам з тым ён раскрытыкаваў і кампанію Sony Pictures за рашэньне зьняць з пракату фільм.

XS
SM
MD
LG