Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін зацьвердзіў новую рэдакцыю ваеннай дактрыны Расеі


У прыведзеным на сайце Рады бясьпекі РФ тэксьце дакумэнту гаворыцца, што «намецілася тэндэнцыя зьмяшчэньня ваеннай небясьпекі і ваенных пагрозаў у інфармацыйную прастору і ўнутраную сфэру Расейскай Фэдэрацыі».

Да асноўных зьнешніх ваенных небясьпекаў аднесеныя: нарошчваньне сілавога патэнцыялу НАТА і наданьне саюзу «адмысловых глябальных функцыяў у парушэньне нормаў міжнароднага права», набліжэньне ваеннай інфраструктуры НАТА да межаў Расеі; разгортваньне замежных воінскіх кантынгентаў на тэрыторыях суседніх дзяржаваў; стварэньне і разгортваньне сыстэмаў стратэгічнай ПРА; тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Расеі і яе саюзнікаў, умяшальніцтва ў іх унутраныя справы. Гаворыцца і аб усталяваньні ў сумежных дзяржавах рэжымаў, якія пагражаюць інтарэсам Расеі.

У лік асноўных ўнутраных ваенных небясьпек ўключанае інфармацыйнае ўзьдзеяньне на насельніцтва, у першую чаргу на маладых грамадзянаў краіны, якое мае мэтай падрыў гістарычных, духоўных і патрыятычных традыцый.

Сярод прычын, па якіх Расея захоўвае за сабой права ўжыць вайсковую сілу, згадваецца неабходнасьць абароны сваіх грамадзян, якія знаходзяцца па-за межамі краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG