Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нягледзячы на ператрус, Азэрбайджанская служба Радыё Свабода працягвае вяшчаньне


Падчас ператрусу супрацоўнікі пракуратуры ўзламалі сэйф, забралі друк і дакумэнты. Таксама былі канфіскаваныя карты памяці, кампутары, два ноўтбукі, фотаапараты і відэакамэры.

Раней у Бакінскім бюро радыёстанцыі прайшоў ператрус, некаторыя супрацоўнікі былі дапытаныя.

Як паведамляецца на сайце «Радыё Азадлыг», офіс апячатаны супрацоўнікамі генпракуратуры, пры гэтым сьледчы Сенан Пашаеў адмовіўся перадаць прадстаўнікам радыёстанцыі якія-небудзь дакумэнты аб рашэньні ўладаў зачыніць бюро.

Падчас ператрусу супрацоўнікі пракуратуры ўзламалі сэйф, забралі пячаткі і дакумэнты. Таксама былі канфіскаваныя карты памяці, кампутары, два ноўтбукі, фотаапараты і відэакамэры.

Ад работнікаў бюро запатрабавалі пакінуць офіс.

Раней іх усіх некалькі гадзінаў пратрымалі ў адным з памяшканьняў, забараніўшы карыстацца тэлефонамі і кампутарамі.

Як паведаміў дырэктар «Радыё Азадлыг» Кенан Аліеў, раніцай у пятніцу ня менш за дзесяць прадстаўнікоў генпракуратуры ў суправаджэньні паліцыянтаў ўварваліся ў офіс арганізацыі і заявілі, што ў іх ёсьць рашэньне суда аб закрыцьці бюро.

Паводле іх словаў, сьледчыя мерапрыемствы праводзяцца ў рамках расьсьледаваньня дзейнасьці «Радыё Азадлыг» як некамерцыйнай арганізацыі, якая фінансуецца з-за мяжы.

Кіраўнік прэс-службы Генэральнай пракуратуры Эльдар Султанаў заявіў мясцоваму агенцтву «АПА», што ператрус зьвязаны з крымінальнай справай, якую разглядае Сьледчае ўпраўленьне па асабліва цяжкіх злачынствах.

Адзін з кіраўнікоў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Нэнад Пэіч расцаніў дзеяньні азэрбайджанскай генпракуратуры як «адкрытае парушэньне міжнародных стандартаў і абавязальніцтваў Азэрбайджану»

XS
SM
MD
LG