Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і сэпаратысты пачалі абмен палоннымі


Украінскія ваеннапалонныя ў кантраляваным сэпаратыстамі Ілавайску 4 сьнежня.
Украінскія ваеннапалонныя ў кантраляваным сэпаратыстамі Ілавайску 4 сьнежня.

Украіна і прарасейскія сэпаратысты 26 сьнежня пачалі абменьваць палонных у адпаведнасьці з умовамі папярэдняга мірнага дагавора, падпісанага ў Менску 24 сьнежня.

Расейскія інфармацыйныя агенцтвы паведамілі, што абмен адбываецца ў нэўтральным месцы за 30 кілямэтраў на поўнач кантраляванага ваяўнікамі горада Данецка.

Чакаецца, што пад абмен патрапяць больш за 220 сэпаратысцкіх ваеўнікоў і каля 150 украінскіх салдат.

Крыніцы ў спэцслужбах у Кіеве кажуць, што сэпаратысты будуць па-ранейшаму ўтрымліваць каля 500 салдат урадавых войскаў пасьля абмену.

Раней прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык паведаміў Радыё Свабода, што заплянаваны на 26 сьнежня ў Менску другі этап сустрэчы ў фармаце Украіна-Расея-АБСЭ не адбудзецца.

Папярэдні раўнд перамоў 24 сьнежня скончыўся пагадненьнем аб абмене ваеннапалоннымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG