Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Даччыно пытаньне


Дуча дзі Буанінсенья, «Уваскрашэньне Лазара» (фрагмэнт), 1311.

Дуча дзі Буанінсенья, «Уваскрашэньне Лазара» (фрагмэнт), 1311.

Дачка Ліза, якой толькі 12 гадоў, нядаўна дазналася з мастацкай літаратуры пра «эліксір маладосьці» і «уваскрашэньне памерлых»:

Задала мне вельмі цікавае і нават у нечым філязофскае пытаньне:

— Татка, а калі ня браць пад увагу ўсіх нашых з табою Дзядоў... Каго б схацеў уваскрасіць з памерлых ты, каб зь ім перагаварыць?

(А я адразу падумаў: «...і запрасіць за дабрачы стол, каб шляхотна разам выпіць?»)

Ня ведаю, як каму, але я б уваскрасіў Францішка Багушэвіча. Ці не самы ўлюбёны мой беларускі герой. Дый у Чарнігаве даволі доўга жыў.

А якія, сябры, вашыя варыянты?

(Уладзіслаў Ахроменка, Чарнігаў)

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl. org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG