Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 сьнежня: Хрысьціянскі хіт у Менску; калядны баль у Берасьці


Бард Андрэй Мельнікаў
Бард Андрэй Мельнікаў

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У офісе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца сьвяточны канцэрт-прэзэнтацыя новага дыска «Беларускі хрысьціянскі хіт — 7. Люблю Беларусь».
У канцэрце ўдзельнічаюць: група «Laudans», Віктар Козел («Tesaurus»), Андрэй Мельнікаў. Пачатак а 17.00.

У Мармуровай залі Берасьцейскай філярмоніі (вул. Арджанікідзэ 14) адбудзецца калядны баль. Пачатак а 19.00. Дрэс-код: вячэрнія ўборы і маскі.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1918 — Рада БНР пераехала зь Вільні ў Горадню.

1932 — у СССР уводзіцца пашпартная сыстэма і абавязковая прапіска па месцы жыхарства. Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году пашпарты ў Савецкім Саюзе былі адмененыя як адна з праяваў царскай адсталасьці і дэспатызму.

1974 — пачала езьдзіць электрычка Менск-Барысаў.

1991 — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Украінай.

У гэты дзень нарадзіліся:

1595 — Багдан Хмяльніцкі, украінскі гетман.

1822 — Луі Пастэр, францускі хімік і бактэрыёляг, заснавальнік сучаснай мікрабіялёгіі ды імуналёгіі. Менавіта Пастэр прыдумаў тое, што цяпер называюць пастэрызацыяй.

1836 — Валеры Урублеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64.

1923 — паэт Анатоль Вялюгін.

«З усіх сабораў ёсьць сабор,
дзе згодзен я маліцца;
у сьпелым леце, сьпелы бор,
зьвіняць твае званіцы.
У душным водары палян,
дзе маладосьць хадзіла,
багун, дурнічнік, дурнап’ян
разьдзьмулі ўсе кадзіла.»

Анатоль Вялюгін

У гэты дзень памерлі:

1633 — Мялецій Сматрыцкі, царкоўны і грамадзка-палітычны дзяяч, пісьменьнік-палеміст.

2010 — паэтка і журналістка Тацяна Сапач.

«Ня намі закладзены
гэты маркотны парадак:
на мове чужой гаворыць родны народ,
чужыя народы гавораць на родных мовах.
Але нам ня дадзена іншай Радзімы, калі
блакітам яе і самотай
спатолены погляд.
І можа таму, што жыцьцё,
нібы міг, кароткае,
на беднай,
на вечнай Радзіме
жыве чалавек.»

Тацяна Сапач

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

27 сьнежня 1859 нарадзіўся Лэйзэр Замэнгоф.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG