Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 сьнежня: 130 гадоў з дня сьмерці Дуніна-Марцінкевіча, Калядкі ў Купалавым доме


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Дзень незалежнасьці Манголіі.

У крэатыўнай прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасьці, 58, корп. 6) працуе фотавыстава «Бліжэй, чым блізка», на якой прэзэнтаваныя 13 праектаў беларускіх фатографаў, якія яны стварылі на працягу шасьці месяцаў адукацыйнага курса. Пачатак а 10-й гадзіне.

У менскай кавярні «Лёндан» (пр. Незалежнасьці, 18) праходзіць выстава маладога мастака-ілюстратара Аляксандра Чугуева «Фантазіі». Кавярня распачынае працу а 10-й гадзіне.

У Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4) пройдзе акцыя «Калядкі ў Купалавым доме!». Пачатак а 16-й гадзіне.

У гарадзенскім катэдральным касьцёле сьвятога Францішка Ксавэрыя да 7 студзеня знаходзіцца Бэтлеемскі агонь.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1845 — Тэхас стаў 28-м штатам ЗША.

1941 — на тэрыторыю акупаванай Чэхаславаччыны была скінутая група парашутыстаў, якія на загад эміграцыйнага чэхаславацкага ўраду ў траўні 1942 году правялі пасьпяховы замах на намесьніка пратэктара Багеміі і Маравіі Райнгарда Гайдрыха.

1958 — з Крымінальнага кодэксу СССР выдалілі паняцьце «вораг народу».

1989 — Вацлаў Гавэл стаў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны.

1996 — у Гватэмале прымірэньнем бакоў скончылася грамадзянская вайна, што доўжылася 36 гадоў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1709 — Лізавета, расейская імпэратрыца. 1842 — беларускі лекар і вучоны Восіп Лунц. Доктар мэдыцыны Лунц зрабіў шмат у справе барацьбы з сухотамі ў Беларусі ў тыя часы, калі гэтая хвароба была ў нас сапраўдным бедзтвам.

1863 — Міхал Дзявочка, беларускі спартовец-раварыст. Перамагаў у гонках Масква — Ніжні Ноўгарад і Пецярбург — Масква. У гонках на трэку ў 1894 годзе стаў чэмпіёнам Расеі, у 1896-м — чэмпіёнам Англіі.

1915 — Чарлз Леанард Гарнэс, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

1938 — Джон Войт, амэрыканскі актор, ляўрэат прэміі «Оскар» 1978 году.

1957 — Зьміцер Колас, папулярызатар сусьветнай інтэлектуальнай спадчыны па-беларуску, перакладчык і выдавец.

У гэты дзень памерлі:

1884 — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі паэт і драматург.

Цытата:

Цяжка жыці мне, дзяўчаці,
3 міленькім ў разлуцы, −
Лае бацька, лае маці,
Што сэрцайка ў скуцы.
Годзе сядзець над прасніцай, −
Я хачу быць маладзіцай!
Маці кажа: век малоды,
Ой, ты яшчэ мала!
А сама ўжо ў гэты годы
Бацьку пакахала.
Годзе сядзець над прасніцай, −
Я хачу быць маладзіцай!

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, "Пінская шляхта", песьня Марысі

1924 — Карл Фрыдрых Георг Шпітэлер, швэйцарскі пісьменьнік, раманіст, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1919 году.

1926 — Райнэр Марыя Рыльке — аўстрыйскі паэт.

1986 — Андрэй Таркоўскі, расейскі кінарэжысёр, сцэнарыст.

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

29 сьнежня 1610 арыштаваная графіня Батары.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG