Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія аднаўляе перамовы пра пагадненьне з ЭЗ


Архіўнае фота. Лістапад 2013 году. Саміт ЭЗ у Вільні.

Архіўнае фота. Лістапад 2013 году. Саміт ЭЗ у Вільні.

Армэнія аднаўляе перамовы вакол падпісаньня новага пагадненьня з Эўразьвязам, у якім будуць максымальна захаваныя ўсе тыя нормы Пагадненьня аб асацыяцыі, якія магчымыя і не супярэчаць сяброўству Армэніі ў Эўразійскім эканамічным саюзе.

Пра гэта заявіў першы намесьнік міністра эканомікі Армэніі Гарэгін Мелканян.

Ерэван меркаваў падпісаць пагадненьні аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з ЭЗ у лістападзе 2013 на віленскім саміце Ўсходняга партнэрства. Аднак за два месяцы да гэтага Армэнія заявіла аб намеры ўступіць у Мытны саюз і ўдзельнічаць у эўразійскай інтэграцыі.

Мэлканян удакладніў, што ўжо вызначаны асноўныя кірункі, па якіх Армэнія будзе паглыбляць сувязі з дзяржавамі-ўдзельніцамі ЭЗ: гандлёвыя адносіны, абарона канкурэнцыі, правы інтэлектуальнай уласнасьці, тэхнічныя рэгламенты, бясьпека прадуктаў харчаваньня.

«Паралельна з гэтым МЗС абмяркоўвае таксама палітычны блок пагадненьня. Калі праца будзе ісьці эфэктыўна, Армэнія ў найбліжэйшай будучыні падпіша новае пагадненьне з ЭЗ» — лічыць Мелканян.

Паводле Мелканяна, праграма супрацоўніцтва Армэніі з ЭЗ будзе працягвацца, і на яе ў 2014 −2017 гадах Брусэль выдаткуе 140-170 мільёнаў эўра.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG