Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як сустракаюць Новы год у 10 розных краінах (ВІДЭА)


У кожнай краіне свае традыцыі адзначэньня Новага году. У Беларусі з Савецкага часу Новы год меў замяніць сабой Каляды і стаў сямейным сьвятам. Апошнія гады гэта зьмяняецца, і ўсё больш моладзі аддаюць перавагу сустрэць год на вуліцы ці вясёлай кампаніяй у якой-небудзь кавярні.

За мяжой адзначэньне Новага году пераўтвараецца ў грандыёзнае шоў, за якім сочыць увесь горад і нават цэлая краіна. І паўсюль ёсьць свае асаблівасьці ды рытуалы. ​

1. Нью-Ёрк. Традыцыя такая: спускаецца прыгожая вялікая куля, а затым натоўп дружна лічыць сэкунды да Новага Году.

2. Лёндан. Біг-Бэн і кола агляду пачынаюць вогненнае шоў.

3. Парыж. Эйфелева Вежа ператвараецца ў галоўны цэнтар забаваў.

4. Рыа-дэ-Жанэйра. Мільёны людзей зьбіраюцца на знакамітым пляжы Капакабана, на якім ладзяць неверагоднае відовішча.

5. Токіа. Большасьць знакамітых аб’ектаў горада становіцца самастойнымі ўдзельнікамі сьвята. Вось да прыкладу, якую ролю адыгрывае мост.

6. Сыднэй уражвае.

7. Кітайцы, як родапачынальнікі фаервэркаў, літаральна шалеюць ад іх. Вось што робіцца ў Шангаі.

8. Бэрлін таксама не адстае і трымае плянку па ўзроўні весялосьці.

9. У Дубаі адзначэньне Новага году занесена ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Турысты дзеля такога відовішча зьлятаюцца ў гэты мэгаполіс з усяго сьвету.

10. Ціхая Канада умее зьдзівіць.

А вось як гэта звычайна адбываецца ў Беларусі:

Паводле 1863x

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG