Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТАФАКТ: На Каляды каля архікатэдральнага касьцёла дзяжурыў аўтазак


ФОТА: krynitsa.info

ФОТА: krynitsa.info

Беларуская міліцыя на калядныя сьвяты ўзяла пад асаблівую ахову хрысьціянскія храмы краіны, вернікі якіх сьвяткуюць у гэтыя дні Раство. Міліцыянты з мэталашукальнікамі стаялі каля ўваходаў у сьвятыні, правяраючы торбы вернікаў.

Так, 25 сьнежня каля касьцёла сьвятых Сымона і Алены ў Мінску з-за прынесенай сымболікі спрэчкі зь міліцыянтамі ўзьніклі ў парафіяніна, грамадзкага актывіста графа Аляксандра Прушынскага.

А каля некаторых цэркваў — як напрыклад каля архікатэдральнага касьцёла імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску — увечары 24 сьнежня былі прыпаркаваныя міліцэйскія аўтазакі (на фота), якія выкарыстоўваюцца ў тым ліку для барацьбы з палітычнай апазыцыяй.

паводле krynitsa.info

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG