Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчукі замовілі з-за мяжы пляншэты, а ім даслалі кавалкі бэтону


Пачасьціліся выпадкі крадзяжоў міжнародных паштовых адпраўленьняў, што накіроўваюцца беларускім грамадзянам.

Як паведамляе тэлеканал АНТ, адразу некалькі менчукоў, якія замовілі да сьвятаў падарункі ў замежных інтэрнэт-крамах, сталі ахвярамі падману. Падазроныя пасылкі былі затрыманыя на мытні падчас дагляду паштовых адпраўленьняў. Сумнеў выклікалі дзьве бандэролі, якія трапілі ў Беларусь з Сынгапуру транзытам праз Галяндыю. У дэклярацыі было ўказана, што ва ўпакоўцы знаходзяцца электронныя пляншэты. Праўда, кошт быў ацэнены ў 20 даляраў. Пасьля выкрыцьця высьветлілася, што замест пляншэтаў унутар падкладзеныя кавалкі бэтону, зарадная прылада і акуляры для прагляду фільмаў у 3D-фармаце.

Як заявіў галоўны інспэктар пункту мытнага афармленьня «Менская пошта» Вячаслаў Адамовіч, у апошні час пачасьціліся выпадкі крадзяжоў міжнародных паштовых адпраўленьняў, якія ідуць на адрас грамадзянаў Беларусі. «Гэта сьведчыць аб тым, што ў некаторых краінах існуе доступ да пасылкі, у цяперашні час затрымана тры пасылкі з краін Эўропы», — сказаў ён.

Як паведамляе БелаПАН, згодна з Сусьветнай паштовай канвэнцыяй, улады краіны, зь якой паступілі пасылкі, будуць апавешчаныя і правядуць ўласнае расьсьледаваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG