Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна з інтэрнэт-крамамі працягваецца: За тры дні Міністэрства гандлю зачыніла 11 пляцовак

  • БелаПАН

З 22 па 24 сьнежня Міністэрства гандлю прыпыніла працу яшчэ 11 інтэрнэт-крамаў з-за парушэньняў заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў.

Як паведамляецца на сайце Мінгандлю, часова зачыненыя крамы sfera.by, mobilgsm.by, radiomarket.by, energo.shop.by, redmond.by, artway.by, stroygip.by, limpopo.by, pentagon.by, connector.by, aqua-decor.by.

Раней ведамства таксама прыпыніла працу шэрагу інтэрнэт-крама. Як паведамляла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч, у сувязі з наданьнем Мінгандлю дадатковых паўнамоцтваў па кантролі ў сфэры інтэрнэт-гандлю практыка прыпыненьня працы інтэрнэт-крамаў, якія дапусьцілі грубыя парушэньні правілаў гандлю, будзе працягнутая.

У адпаведнасьці з пастановай Саўміну № 1207 грубымі прызнаюцца невыкананьне інтэрнэт-крамамі заканадаўства аб гандлі, а таксама перавышэньне розьнічных цэн на тавары ў параўнаньні з цэнамі, якія дзейнічалі на 18 сьнежня 2014 года. Зьдзяйсьненьне такіх правапарушэньняў цягне прыпыненьне працы або закрыцьцё аб’ектаў інтэрнэт-гандлю.

XS
SM
MD
LG