Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лаўроў: Імкненьне Ўкраіны ў НАТО стварае пагрозу для Эўропы


Пра гэта міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў падчас выступу на расейскім дзяржаўным тэлебачаньні.

«Сама ідэя намаганьняў Украіны па ўступленьні ў НАТО небясьпечная ня толькі для ўкраінскага народа, таму што няма ніякага адзінства па гэтым пытаньні, але і для ўсёй сыстэмы эўрапейскай бясьпекі», — сказаў Лаўроў, выступаючы на расейскім тэлебачаньні.

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў лічыць, што Захад выкарыстоўваў прапанову Кіева ўступіць у НАТО як спосаб узмацніць канфрантацыю паміж Расеяй і Ўкраінай.

Раней афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандр Лукашэвіч папярэдзіў, што пашырэньне НАТО на ўсход вымусіць Расею прыняць «адэкватныя» захады ў адказ. 23 сьнежня Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за адмену ад нейтральнага «пазаблёкавага» статусу краіны і ўзяла курс на ўступленьне ў НАТО. Гэты крок у Расіі адразу ж асудзілі і назвалі «несяброўскім».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG