Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін адмяніў навагоднія вакацыі для расейскага ўраду


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што міністры сёлета ня могуць дазволіць сабе сысьці ў адпачынак у сувязі з эканамічнай сытуацыяй у краіне.

На паседжаньні кабінэта міністраў Расеі Ўладзімер Пуцін адзначыў, што праца ўраду была «задавальняючая», аднак, сказаў ён, варта трымаць пад кантролем эканамічную сытуацыю ў краіне.

«Урад і вашыя структуры, мы ня можам дазволіць сабе гэты працяглы адпачынак, прынамсі сёлета — вы ведаеце, што я маю на ўвазе», — сказаў Пуцін падчас паседжаньня.

У Расеі у пэрыяд з 1 па 12 студзеня — афіцыйныя выходныя ў сувязі са сьвяткаваньнем Новага году і Калядаў.

Праз паніжэньне коштаў на нафту і заходнія санкцыі ў сувязі з анэксіяй Крыму курс расейскага рубля рэзка абваліўся. Прэм’ер-міністар Дзьмітрый Мядзьведзеў на гэтым тыдні заявіў, што расейская эканоміка перажывае «глыбокі спад».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG