Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт газэты «Салідарнасьць» gazetaby.com знаходзіўся ў простым доступе, але, як паведамляюць на сайце, блякіроўка працягвецца і сайт адчыняецца толькі дзякуючы намаганьням адмыслоўцаў.

Інтэрнэт-газэта «Салідарнасьць» атрымала адказ з «Белтэлекаму» ад намесьніка кіраўніка прадпрыемства Сяргея Туромшы.

«Якіх-небудзь абмежаваньняў па доступу да сайту gazetaby.com РУП „Белтэлекам“ не ўводзіў», — запэўніў спадар Турошма і далей паведаміў, што сьпіс абмежаванага доступу фармуе Дзяржаўная інспэкцыя па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі на падставе рашэньняў кіраўнікоў Камітэта дзяжкантролю, Генэральнай пракуратуры, Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пра Аляксандры Лукашэнка ды іншых дзяржаўных органаў.

Тэлефоны названых арганізацый 25 сьнежня маўчалі.

Блякіроўка сайтаў незалежных і апазыцыйных мэдый пачалася ў мінулую пятніцу, 19 сьнежня. У тым ліку перасталі адкрывацца сайты інфармацыйнай кампаніі БелаПАН і naviny.by. Праз некалькі дзён сайт belapan.com запрацаваў і з Беларусі, але, як паведаміў дырэктар кампаніі Алесь Ліпай, гэтага ўдалося дасягнуць праз намаганьні адмыслоўцаў, між тым блякіроўка сайту працягвалася.

Якая сытуацыя цяпер?

«Блякіроўка ўсіх нашых рэсурсаў працягваецца. Праз by.fly ў прыватнасьці не грузяцца naviny.by. Пакуль мы гэта абысьці ня можам. А з астатнім усё нібыта ў парадку».

Карэспандэнт: «БелаПАН патрапіў у сьпіс абмежаванага доступу, які фармуе Дзяржаўная інспэкцыя па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі?»

«Нам дагэтуль афіцыйнага адказу няма, таму мы ня можам сказаць, у сьпісе мы ці не ў сьпісе юрыдычна. Але фактычна, як бачна, мы аказаліся ў гэтым сьпісе. Заўважу, што гэта адбылося з афіцыйна зарэгістраваным сродкам масавай інфармацыі без ўсякіх папярэджаньняў, без падстаў. Лічым, што гэта незаконна».

XS
SM
MD
LG