Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны заклікаў кіраўніка Беларусі «перастаць вар’яцець»


Народны дэпутат Украіны Ігар Гузь

Народны дэпутат Украіны Ігар Гузь

Народны дэпутат Украіны Ігар Гузь заклікаў Аляксандра Лукашэнку аднавіць доступ да незалежных інфармацыйных сайтаў Беларусі.

«Прыняцьце паправак у Закон Беларусі аб СМІ і блякаваньне шэрагу незалежных сайтаў паказвае, што вы, Аляксандр Рыгоравіч, паранаідальна баіцеся страціць уладу. Зьвязана гэта, натуральна, з праблемамі ў эканоміцы Беларусі, якія вы хочаце схаваць, закрыўшы для беларусаў доступ да апошніх незалежным СМІ. Перастаньце вар’яцець — ад блякіроўкі незалежных сайтаў беларусы лепш жыць ня стануць і ваш рэйтынг не перастане імкліва падаць. Не сьмяшыце суседзяў і разблякуйце сайты»- заявіў дэпутат. Пра гэта паведамляе прэсавая служба дэпутата Вярхоўнай рады Ігара Гузя.

Па стане на 9 гадзін раніцы 24 сьнежня былі заблякаваныя незалежныя сайты belaruspartizan.org, udf.by, gazetaby.com, onliner.by. Быў доступ да сайтаў сharter97.org, belapan.by, naviny.by, 21.by, zautra.by, якія былі заблякаваныя раней.

Праблемы з доступам да незалежных сайтаў пачаліся 19 сьнежня. На гэты момант улады афіцыйна пацьвердзілі толькі адключэньне onliner.by.

Праз сэрвіс www.svaboda2.net можна трапіць на заблякаваныя ў Беларусі сайты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG