Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі Францішак: Сёлета на Раство льецца шмат сьлёз


У сваім штогадовым пасланьні на Каляды Папа Рымскі Францішак асудзіў перасьлед рэлігійных меншасьцяў на Блізкім Усходзе і заклікаў спыніць гвалт у дачыненьні да дзяцей.

Папа Рымскі Францішак зьвярнуўся з традыцыйным пасланьнем да каталікоў, якія сьвяткуюць сёньня Божае Нараджэньне. 78-гадовы пантыфік узгадаў напад баевікоў на школу ў Пэшавары ў Пакістане, у выніку якога загінулі 142 вучні. Папа Рымскі заклікаў да спыненьня гвалту ў дачыненьні да «вялікай колькасьці дзяцей».

«Сапраўды, цяпер шмат сьлёз льецца на Каляды», — сказаў Папа Рымскі з балькону Сабору Сьвятога Пятра ў Ватыкане. Яго пасланьне слухалі вернікі, якія сабраліся перад базылікай, а таксама мільёны тэлегледачоў па ўсім сьвеце.

Францішак заклікаў да ўсталяваньня міру ў канфліктных зонах па ўсім сьвеце. Узгадаў Папа Рымскі ў сваім пасланьні і Ўкраіну, а таксама Сырыю, Ірак, Ізраіль і Палестыну, Лібію і Паўднёвы Судан.

Папа Рымскі выказаў шкадаваньне з нагоды жорсткага абыходжаньня з дзецьмі, практыкі абортаў і эпідэміі Эболы, якая забрала тысячы жыцьцяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG