Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1 студзеня ў менскім мэтро зьнікнуць англамоўныя аб’явы. Год гасьціннасьці скончыўся


З 1 студзеня 2015 англамоўных аб’яваў у менскім мэтро (у тым ліку ў вагонах) больш ня будзе.

За кошт гэтага прыпынкі стануць карацей. Чаму было прынятае такое рашэньне, карэспандэнту Onliner распавёў прэс-сакратар менскага мэтрапалітэну Андрэй Кузьмін.

— Па-першае, Год гасьціннасьці ў Беларусі заканчваецца. Па-другое, не сакрэт, што англамоўныя аб’явы моцна падаўжалі прыпынкі. Бо машыніст ня мае права зачыніць дзьверы, пакуль рэтранслятар ня скончыць паведамленьне. Спачатку «Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца», а потым «Please, mind the closing doors». Уявіце, колькі гэта займае часу. Так што рашэньне мае простую лёгіку, ня трэба тут шукаць падводныя камяні, — пракамэнтаваў рашэньне мэтрапалітэна Андрэй Кузьмін.

Як адзначае Onliner, застаецца спадзявацца, што такая лёс не напаткае англамоўныя паказальнікі, якія зьявіліся ў сталічным мэтро яшчэ ў 2012 годзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG