Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане суд закрыў апазыцыйны часопіс з-за артыкулу пра Данбас


Вокладка часопісу ADAM bol

Міжнародны Фонд абароны свабоды слова «Адил соз» лічыць, што рашэньне аб закрыцьці казахстанскага апазвцыйнага часопіса ADAM bol («Будзь чалавекам») было вынесена судом з працэсуальнымі парушэньнямі — у адсутнасьць адказчыкаў.

Напярэдадні позна ўвечары суд Алма-Аты задаволіў пазоў гарадзкога ўпраўленьня ўнутранай палітыкі пра закрыцьцё выданьня, паведамляе «Радыё Азатык». Як распавёў адзін з супрацоўнікаў выданьня, рэдакцыя мае намер абскардзіць рашэньне суду, а таксама зьвернецца па падтрымку да грамадзкасьці і міжнародных інстытутаў.

Падставай для пазову Упраўленьня ўнутранай палітыкі мэрыі горада Алма-Ата стала апублікаваная жніўня 29 артыкул «Нашы на чужой вайне». Чыноўнікі ўгледзелі ў інтэрвію казахскага палітэмігранта Айдоса Садыкава, які жыве ў Кіеве, прыкметы агітацыі і прапаганды вайны.

Выпуск часопіса ADAM bol быў забаронены судом яшчэ 20 лістапада. У выданьня была адкліканая рэгістрацыя, а новы выпуск арыштаваны.

Прадстаўнікі часопіса і яго прыхільнікі лічаць справу аб закрыцьці выданьня палітычна матываванай.

XS
SM
MD
LG