Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэт выклалі фільм пра забойства лідэра КНДР, нягледзячы на пратэсты Паўночнай Карэі


Кадр зь фільму "Інтэрвію"
Кадр зь фільму "Інтэрвію"

Кампанія Sony Pictures выклала ў інтэрнэт амэрыканскую камэдыю «Інтэрвію» аб выдуманай змове з мэтай забойства лідэра КНДР. Фільм можна паглядзець з дапамогай відэасэрвісу YouTube, які належыць карпарацыі Google.

Microsoft і сама Sony дэманструюць фільм у 200-х незалежных кінатэатрах.

Ён таксама зьявіцца на сайце www.seetheinterview.com, дзе яго можна ўзяць напракат за 6 даляраў або купіць за 15.

Пакуль ніхто з кабэльных або спадарожнікавых тэлекампаній не пагадзіўся на дэманстрацыю «Інтэрвію».

У пачатку сьнежня была адмененая прэм’ера кінастужкі з-за кібэратакі на сайты Sony Pictures.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG