Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыму адключаюць электрычнасьць


Крамы не працуюць без электрычнасьці

Крамы не працуюць без электрычнасьці

У Крыму адбываюцца веерныя адключэньні электрычнасьці.

Як заявіў журналістам так званы «міністар паліва і энэргетыкі» далучанага да Расеі Крыма Сяргей Ягораў, ўводзяцца па чарзе абмежаваньні падачы электрычнасьці ў жылыя раёны розных частак Крыма, прычым сьвятло будуць адключаць максымум на 2 гадзіны.

Па словах Ягорава, гэта адбываецца ў сувязі са скарачэньнем паставак электраэнэргіі з Украіны.

У сераду на некалькі гадзінаў было цалкам перарвана электразабесьпячэньне Крыма і Севастопаля.

Міністар энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці Ўкраіны Ўладзімер Демчышын, са свайго боку, заявіў, што з 24 сьнежня узмоцнены кантроль за выкананьнем лімітаў спажываньня электраэнэргіі, што прывяло да часовага адключэньня Крымскага паўвострава.

Выступаючы ў сераду на пасяджэньні ўраду, Демчышын выказаў надзею, што крымскія спажыўцы будуць прытрымлівацца лімітаў, узгодненых раней кампаніямі «Укрінтэрэнэрга» і «Крымэнэрга».

XS
SM
MD
LG