Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ён сказаў сайту mediakritika.by, што выставы «Менск. Факты», «Фотарэпартажы», «Лепшае Onliner» і «Моладзь», закрыліся па рашэньні Менгарвыканкаму.

Паводле Блішча, падрабязнасьці высьвятляюцца. Але доступ да выставаў «немагчымы па тэхнічных прычынах». 23 сьнежня ў Менску адкрылася сэрыя выстаў рэпартажнай фатаграфіі «Onliner. Факты» у залях кінатэатраў «Цэнтральны» і «Мір», Дома культуры трактарнага заводу і БНТУ.

Падчас Раней Міністэрства гандлю прыпыніла працу інтэрнэт-крамаў за парушэньне заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў: разьмяшчэньне цэнаў не ў беларускіх рублях, а ў валюце, адсутнасьць поўнай інфармацыі аб прадаўцах, вытворцах, імпартэрах і рэквізытаў аб дзяржрэгістрацыі. Дамэннае імя папулярнага рэсурсу onliner.by было выключана зь беларускай дамэннай зоны — сайт цяпер недаступны. Інтэрнэт-карыстальнікі ў сацыяльных сетках запусьцілі тэг #онлайнерживи у падтрымку парталу.

XS
SM
MD
LG